BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску хочуць адрамантаваць супрацьрадыяцыйныя сховішчы

Улады сталіцы плануюць адрамантаваць 90 супрацьрадыяцыйных і 23 звычайных сховішчы. Адпаведны дакумент здабылі супрацоўнікі аб’яднання былых сілавікоў BelPol і перадалі выданню “Позірк”.

Фота: yandex.by

Найбольшая колькасць супрацьрадыяцыйных сховішчаў, якія трэба адрамантаваць, размяшчаецца ў Партызанскім, Ленінскім і Цэнтральным раёнах Менску. Самыя надзейныя размяшчаюцца, як правіла, на тэрыторыі прадпрыемстваў. Найбольш буйныя ахоўныя збудаванні знаходзяцца на балансе МАЗа. Адно з іх можа змясціць амаль 4000 чалавек. Самае старое супрацьрадыяцыйнае сховішча размешчанае ў будынку сярэдняй школы №19.

Рамонт сховішчаў вядзецца на фоне мілітарысцкай рыторыкі уладаў Беларусі, якія пагражаюць ужыць расейскую тактычную ядзерную зброю ў выпадку нападу НАТА.

Нагадаем, 4 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб “удасканаленні парадку пераводу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з працы ва ўмовах мірнага часу на ваенны, забеспячэння іх узгодненага і эфектыўнага ўзаемадзеяння пры ўзнікненні пагроз нацыянальнай бяспекі з улікам змянення ваенна-палітычных умоў”. Вызначана “кола дзяржаўных органаў, на якія распаўсюджваецца яго дзеянне, у тым ліку яно дапоўненае Усебеларускім народным сходам, палатамі Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйным і Вярхоўным судамі”. Дакумент пакуль не апублікаваны.