BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У МУС распавялі пра планы па барацьбе з «экстрэмістамі»

МУС расказала, як збіраецца змагацца з «экстрэмізмам і тэрарызмам у любых формах сваіх праяў» бліжэйшыя два гады. Планы раскрыў намеснік начальніка УУС Менскага аблвыканкаму Сяргей Карась.

Фота: ЕРА

«Экстрэмізм» і «тэрарызм» сілавікі разглядаюць як «рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы» і «выключную небяспеку», якія ставяць пад пагрозу нават «стабільнае і паспяховае грамадства», падкрэсліў Карась.

У Беларусі ўжо налічваецца 183 такія фармаванні і больш за 3,7 тысячы чалавек. Падобна на тое, спісы будуць папаўняцца, паколькі МУС нібыта фіксуе «радыкалізацыю экстрэмісцкага руху». Тлумачыцца гэта тым, што беларусы ад «парушэння грамадскага парадку» перайшлі да «падрыхтоўкі і арганізацыі тэрактаў». Асаблівую ўвагу МУС надае палку Каліноўскага і нават размяшчае ў сябе на сайце лагатып аб’яднання.

Беларускае Радыё Рацыя