BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Пастаўскім раёне застрэліўся салдат тэрміновай службы

25 сакавіка ў Пастаўскім раёне загінуў вайсковец тэрміновай службы Мікіта Літвіновічдаведалася «Люстэрка». Паводле інфармацыі крыніц выдання, ён здзейсніў суіцыд. Хлопца пахавалі 27 сакавіка ў Паставах.

Літвіновіч служыў памочнікам гранатамётчыка 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, дыслакаванай у вёсцы Заслонава Віцебскай вобласці. У сярэдзіне сакавіка брыгаду адправілі бліжэй да літоўскай мяжы ў рамках праверкі боегатовасці.

«Камандзіры не паведамілі бацькам ніякіх падрабязнасцяў. Бацьку ўдалося толькі даведацца, што разам са сваімі калегамі Мікіта «прыехаў на кропку», выйшаў пакурыць і застрэліўся», — расказала выданню крыніца.

Мікіта Літвіновіч нарадзіўся ў 2003 годзе ў Паставах. Восенню 2022 года яго прызвалі ў армію.

Фота: vk.com