BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Рагачове і Карме праходзяць вучэнні тэрабароны

У Рагачове і Карме праходзяць вучэнні тэрабароны. Вучэнні ў Рагачоўскім і Кармянскім раёнах праходзяць у рамках праверкі мабілізацыйнай гатовасці тэрытарыяльнай абароны, піша тэлеграм-канал «Гомельщина официально». На іх выклікалі каля 200 чалавек.

Адзначаецца, што прызыў з запасу патрэбны для таго, каб ваеннаабавязаныя «не пагублялі навыкі». У ваенкаматах вобласці тлумачаць, што войскі тэрытарыяльнай абароны з’яўляюцца адным з эфектыўных спосабаў павысіць магчымасці дзяржавы ў галіне вайсковай бяспекі. Мабілізуюць тэрытарыялаў у выпадку ваеннай пагрозы.

На завяршальным этапе мерапрыемства плануецца правесці камандна-штабныя вучэнні, на якіх будуць адпрацаваныя задачы па ахове важных аб’ектаў інфраструктуры і забеспячэнні ваеннага становішча.