8 новых палітвязняў. Гэта Аляксандр Сысоеў, Андрэй Бурак, Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменеў, Дзіяна Завадская, Андрэй Брэмшмідт, Віталь Красноў. Імёны пералічае на сваім сайце ПЦ Вясна.

Адметна, што шасцярых з пералічаных абвінавацілі сярод іншага ў ахвяраваннях беларускім вайсковым фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі.