BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Мажэйка: Беларускія СМІ чакаюць змены

Палітычны аналітык і кансультант, рэдактар «Беларускага Штогодніка» Вадзім Мажэйка ў сваёй калонцы на сайце БАЖ указаў напрамкі, што рабіць беларускім медыя, каб знайсці фінансаванне.

Аналітык падкрэслівае, што праблемы з фінансаваннем могуць быць розныя:

Безумоўна, шмат праблемаў створаны рэжымам і ад медыя не залежаць, але варта канцэнтравацца на тым, што мы можам рабіць. І ў мяне сапраўды адчуванне, што шмат хто працуе трохі па інэрцыі. Трохі так, нібыта сітуацыя не змянілася. Варта зразумець, якое месца займае кожнае медыя ў новых умовах.

Вадзім Мажэйка ўпэўнены, што беларускім медыя трэба змяняцца:

– Варта падумаць, ці з’яўляюцца дагэтуль медыя тым, як яны сябе раней ўсведамлялі. Ці гэта радыё, якое не мае эфіру даўно. Ці гэта газета, якая не мае газеты. Бо калі ўсе сталі такой мультымедыйнай платформай, то ў чым тут спецыфіка і як гэтай платформе лепей жыць, што і як асвятляць.

На думку аналітыка асноўнымі напрамкамі для зменаў у медыя з’яўляюцца:

– выпрацоўваць зразумелую, арыгінальную і актуальную канцэпцыю;

– сыходзіць ад інэрцыі;

– не канцэнтравацца на Лукашэнку;

– дыверсіфікаваць фінансаванне.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя