BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Мажэйка: Гэта выклік для беларускіх медыя

Змяншэнне фінансавання для беларускіх СМІ, скарачэнне журналістаў і звальненне кіраўнічкі «Белсата» каментуе палітычны аналітык Вадзім Мажэйка

З 20-га года да пачатку вайны быў нейкі час, калі беларускія медыя “шчамілі” ў Беларусі, але была замежная падтрымка. У прынцыпе пасля пачатку вайны было чакана, што будзе назірацца тое, што мы ўжо бачылі пасля 2014 года, калі ў нашым рэгіёне падтрымка будзе больш скіраваная на Украіну. Гэта цалкам зразумела, але, канешне, беларускім медыя ад гэтага не лягчэй. З часам гэта ўсё развіваецца, і мы бачым, што на розныя беларускія медыя з розных прычынаў фінансаванне робіцца мінімальным. І, канешне, для ўсіх гэта вялікі выклік.

Па словах палітолага, грантавая дапамога беларускіх СМІ застаецца асноўнай крыніцай для іх падтрымкі, бо іншае іх фінансаванне немагчымае:

  – Замежнае фінансаванне шмат у чым робіцца безальтэрнатыўным, бо ўлады Беларусі пазабівалі ўсе астатнія каналы магчымай камерцыялізацыі. То бок медыя ў Беларусі, якія заяўляюць грамадска-палітычную тэматыку, не могуць спадзявацца на камерцыйную рэкламу ў Беларусі, таксама яны не могуць атрымліваць грошы праз краўдфандынг, тыя ж беларускія пляцоўкі забітыя. Таксама і сам час для краўдфандынгу не самы спрыяльны. Відавочна, што медыя трэба спаборнічаць з іншымі зборамі, як зборы для беларускіх байцоў на ўкраінскім фронце ці на падтрымку палітвязняў.

Палітолаг кажа, што нават зборы на палітвязняў і ваяроў змяншаюцца ў разы, і таму зборы на беларускія СМІ зараз амаль немагчымыя, аднак ёсць выняткі з пералічанага, напрыклад збор на Reform.by

Беларускае Радыё Рацыя