BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вячаслаў Сіўчык пра “ліпавыя выбары”

У нашым эфіры пабываў Вячаслаў Сіўчык, лідар руху салідарнасці «Разам».

РР: У нядзелю ў Беларусі закончыўся спектакль пад загалоўкам «Выбары», Дэпутаты прызначаныя, яўка высокая, усё спакойна. Ворагі хто ў турме, хто за мяжой. А хто за мяжой, той не галасуе, бо няма ўчасткаў для галасавання. Што яшчэ можна сказаць пра беларускія выбары?

– Пра выбарчы фарс, які закончыўся ў нядзелю, можна сказаць, што хвароба пад назовам «Лукашэнка» вельмі зацягнулася. Ідзе ўсё большая вяртанне ў камуністычныя часы, калі парламентарызм быў знішчаны, а быў фармальны абавязак кожнага грамадзяніна засведчыць вернасць камуністычнай партыі і дыктатуры пралетарыяту і рэпрэсіям, і гэтак далей. Каб у пэўны перыяд прыйсці, і кінуць бюлетэнь з адным прозвішчам у скрыню, гэта называлася тады выбарамі.

Ведаеце, у нас быў вельмі кароткі перыяд 1990-1994 гадоў, калі хаця і з фальсіфікацыямі, але нашыя выбары адбываліся. Пачынаючы з лістапада 1996 году аніякіх выбараў у Беларусі няма і быць не можа, гэта выбарчыя фарсы. На вялікі жаль Захад не разумеў што адбываецца, і штурхаў частку апазіцыі на гэты выбарчы фарс.

Цяпер мы бачым, што ўсё робіцца значна прасцей. Што чым менш людзей застаецца ў Беларусі, тым больш лічбы, і яны абсалютна непраўдападобныя, таму што ўлада хаця і імкнецца загнаць як у 20 стагоддзі сто адсоткаў выбаршчыкаў галасаваць, і блізка такога няма. Больш за тое, мы ўжо старая краіна, і шмат вельмі пенсіянераў, якіх асабліва цяпер не загоніш. Таму натуральна абсалютна ліпавыя лічбы. Гэта сведчыць пра тое, што ўлада і народ у Беларусі паміж сабою не перасякаюцца.

РР: А тыя 72%, якія яны напісалі, гэта блізка праўды?

– Абсалютна не. Больш за тое, паглядзіце папярэдняе галасаванне – амаль што 50%. Таму яны напісалі тыя лічбы, якія былі дзесьці за 2 тыдні загадзя былі вырашаныя на ўзроўні кіраўніцтва гэтай банды, і гэты выбарчы фарс проста аформіў гэтыя паперы.

РР: Летам у 2020 годзе ніхто не прарочыў, што Лукашэнка пратрымаецца больш за паўгады. Песімісты казалі год. А вось маем 2024-ы. У 2025-ым чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, і Лукашэнка заявіў ужо, што ў 2025-ым на прэзідэнцкія выбары пойдзе.

– Па-першае, я бы Вас трохі паправіў. У адрозненні ад усіх іншых, я не казаў гэтага. Больш за тое. Калі яшчэ толькі выбарчы фарс не дайшоў да крывавай нядзелі 9 жніўня, я дакладна казаў, што па гэтым плане Бабіча, а галоўнае пытанне, якое там вырашалася – гэта так званая глыбокая інтэграцыя, з Лукашэнкі хочуць зрабіць такога «беларускага Кадырава». Кадыраў бачыце ўжо сваіх дзяцей робіць генераламі. Лукашэнка быў патрэбны Маскве, таму што лепшай фігуры для знішчэння беларускага народу Масква знайсці пакуль рэальна не магла. Але ж натуральна, Маскве патрэбны быў ручны Лукашэнка, які з’яўляецца васалам Расеі, у прынцыпе гэта і адбываецца.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле: