BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Смалянка: Ці трэба беларусаў віншаваць з сусветным днём НДА?

27 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Сусветны дзень НКО World NGO Day.

Эскперт па дзейнасці некамерцыйных арганізацый, праваабаронца Вольга Смалянка лічыць, што і беларусаў трэба віншаваць з гэтым днём:

– Дзень НДА гэта вельмі важна. Гэта тое, што ёсць у любой краіне, тое, што ёсць паміж краінамі. Таму што некамерцыйныя арганізацыі імкнуцца зрабіць жыццё пэўных людзей рэальна лепшым. Таму віншаваць, напэўна, рэальна варта. Бо такія арганізацыі дапамагаюць вырашаць пэўныя праблемы.

Па словах Вольгі нельга казаць пра тое, што ў Беларусі ёсць тэрмін «выспаленая зямля», які тычыцца беларускіх арганізацый:

– Так, зараз транслюецца вельмі папулярны міф: выпаленае поле, выпаленая зямля, зачыстка. Насамрэч і ды ты не. Тое, што масавая ліквідацыя некамерцыйных арганізацый адбылася ў 2022 годзе – гэта абсалютная праўда. На сённяшні момант ліквідавана ўжо больш за 1500 некамерцыйных арганізацый. Амаль 1000 – арганізацыі, якія ліквідавалі прымусова. Астатняя частка – арганізацыі, якія самі прынялі такое рашэнне.

Вольга Смалянка ўпэўнена, што працэс ліквідацыі «недзяржаўнага сектара» у Беларусі звязаны з крымінальнай адказнасцю і рэпрэсіямі, якія закранулі краіну пасля 2021 году.

Беларускае Радыё Рацыя