BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вынесены прысуд былому кіраўніку Гомельскага аддзялення «Белінвестбанка»

У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд былому кіраўніку Гомельскага аддзялення «Белінвестбанка» Алегу Гарэлаву. Яго абвінавачвалі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару) і ч. 1 арт. 338 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў).

Па версіі следства, выкарыстоўваючы службовае становішча, Гарэлаў лабіраваў інтарэсы знаёмага бізнесмена, атрымаўшы за гэта хабар. Таксама абвінавачаны пакідаў негатыўныя каментарыі ў інтэрнэце на адрас супрацоўнікаў праваахоўных органаў і, да ўсяго іншага, нібыта высушваў марыхуану для асабістага ўжывання.

Суддзя Гомельскага абласнога суда Аляксандр Піскуноў прыгаварыў мужчыну да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

вясна