BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За марш 20-га году асудзілі мужа і жонку

Вынесены прысуд мужу і жонцы Мікалаю і Іне Шляжкам. Шлябнікаў затрымалі на выездзе з Беларусі, калі яны ехалі ў госці да дзяцей. Абаім прысудзілі па два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (то бок, «хатняй хіміі»). Вырак агучыла суддзя Вольга Емельянчанка ў судзе Савецкага раёну Менску.

Паводле абвінавачанняў, Мікалай і Іна ўзялі ўдзел у адным з менскіх маршаў пратэсту ў 2020 годзе. Суджэнцы прызналі віну. Мужчына пацвердзіў, што яны выходзілі на праезную частку дарогі. Доказам па справе былі фотаздымкі на тэлефоне.