56-гадовага Ігара затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры.
Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.
Стала вядома, што Менскі гарадскі суд 19 сакавіка пачне разляд справы журналіста. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Кацар. Ігара абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Крыніца: “Вясна”