
27 красавіка 1930 года ў Менску нарадзіўся мастак, прафесар Май Данцыг. Яго творы захоўваюць Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, музей гісторыі ВАВ, музеі Нідэрландаў, Нямеччыны, Бельгіі, Італіі, Расеі і ЗША. Пра мастака кажа экскурсавод і культуролаг Мікіта Моніч:
– Май Данцыг, на мой погляд, ці не галоўны савецкі мастак сярод афіцыйнага варыянту мастацтва. Мне здаецца Май Фольфавіч ці не самы таленавіты, самы сапраўдны мастак. Спадчына Данцыга даволі добра прадстаўлена ў музейных калекцыях. У творах Данцыга можна пабачыць шмат цікавага. Для Данцыга неверагодна важная спадчына, ён цікавіўся ўсім: Веласкесам, Рэмбрантам. Яго працы звязаныя з папярэдняй сусветнай традыцыяй.
У першай палове 1990-х гадоў Май Данцыг займаўся праблемамі ўвекавечання памяці вязняў Менскага гета як старшыня грамадскай камісіі па стварэнні мемарыяльнага комплексу. Таксама займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын.










Беларускае Радыё Рацыя