BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Антон Сіроцін: Рыхтуем рэліз на песню “Званы”

Беларускі гурт “Kurwadziki”, які цяпер жыве ў Беластоку, далучыўся да святканняў Дня Волі. “Я пачаў адзначаць гадавіну БНР не так і даўно”, – распавёў вакаліст бэнду Антон Сіроцін.

Для мяне гэта святам стала не так даўно, можа гадоў пяць-сем таму. Дагэтуль я больш адзначаў «Чарнобыльскі шлях», Дзень Незалежнасці. Дзень Волі я пачаў адзначаць, калі гэта ўжо пачало быць мэйнстрымам. Я хачу напісаць песню на польска-беларускай трасянцы, у мяне ўжо ёсць накідкі. Але гэта трохі потым. Зараз мы запісалі песню «Званы», запісалі песню «Гарбаты і запалкі», мы запісалі песню «Дачакаюся». І зараз мы рыхтуем рэліз, і мы зробім адразу з кліпам на песню «Званы».

Таксама гурт “Kurwadziki” цяпер ладзіць у Беластоку і калабарацыі з іншымі беларускімі музыкамі.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя