«Беларуская песня 2024» – гала-канцэрт 31-га Агульнапольскага фестывалю пройдзе ў Беластоку 3 сакавіка.
Выступяць лаўрэаты фэсту – беларускія аматарскія калектывы з Беласточчыны, а таксама танцавальны ансамбаль «Падляшскі вянок».
Імпрэза пачнецца а 17-00 у Падляшскай філармоніі на вуліцы Падлеснай 2.