BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Данута Тымашэвіч пра фестываль “Беларуская песня”

Завяршаецца фестываль “Беларуская песня 2024”, застаецца гала-канцэрт пераможцаў.

У нас у гасцях пабывала намесніца старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварыства Данута Тымашэвіч:

РР: Адборы праходзілі ў Дуброве Беластоцкай, у Гайнаўцы, дзе яшчэ?

– Так былі адборы ў Дуброве Беластоцкай, у Бельску Падляшскім, у Гайнаўцы і ў Беластоку.

РР: Можна сказаць, колькі выканаўца прынялі ўдзел у сёлетнім фестывалі?

– Шмат выканаўцаў. Можна сказаць, што каля 450 чалавек выступіла ў нашым конкурсе “Беларускай песні”.

РР: Наша будучыня – гэта моладзь. Ці ёсць маладыя выканаўцы і аматары беларускай песні?

– Ёсць і гэта вельмі добра. З’яўляюцца маладыя людзі, якія зацікаўленыя спевам беларускіх песень. Гэта і ў Дуброве Беластоцкай цудоўны калектыў, які спявае сапраўдную народную беларускую песню. Таксама ёсць маладыя хлопцы, якія граюць на інструментах “Вандроўнікі”. Салісты таксама. Шмат салістаў у Гайнаўцы і ў Бельску ды Беластоку. Думаю, што беларуская песня будзе жыць.

РР: Ці былі сёлета дэбютанты, якія паспрабавалі сябе на фестывалі першы раз?

– Магу сказаць, што дэбютанты ёсць. Але маладыя людзі, якія спяваюць у калектывах. У гэтым годзе падумалі, што трэба паспрабаваць, як салістаў. Зусім новых калектываў у гэтым годзе можна сказаць, што няма. У мінулым годзе былі такія дэбютанты, якім думаю спадабалася выступаць на фестывалі нашай беларускай песні. У гэтым годзе таксама выступаюць.

Поўнасцю гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя