BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Культурны каляндар беларускіх падзей у розных кутках Польшчы

Пагартаем разам культурны каляндар беларускіх падзей у розных кутках Польшчы.



У Варшаве ў суботу, 30-га сакавіка, – спектакль «Гаральд». Пастаноўка будуецца на поўнай імправізацыі і складаецца з трох частак:

– рэжысёрскай. То бок рэжысёр Андрэй Саўчанка можа прапаноўваць тэмы для iмправiзацыi, тлумачыць гледачам структуру Гаральда, вырашаць, хто з акцёраў застанецца на сцэне, а таксама вызначаць фiнал кампазiцыi;

– акцёрская. Усе рашэннi ў iмправiзацыi прымаюць самi акцёры;

– глядацкая. Тут гледачы могуць абiраць тэму, склад удзельнiкаў, а таксама, пры жаданнi, далучацца да iмправiзацыi.

Уваход – free donation. пляцоўка Imaguru.

У пятніцу, 29-га сакавіка, занятак школы валачобнікаў і валачобніц з Сержуком Доўгушавым. Тут развучваюць і спяваюць валачобныя – што лагічна – песні. Запрашаюцца і мужчыны, і жанчыны. Узрост і ровень падрыхтоўкі не мае значэння. Гасцей чакае:

– знаёмства з унікальным беларускім абрадам, традыцыямі;

– спеўныя трэнінгі і навучэнне асновам традыцыйнага гучання, валоданне прыродным гукам і дыханнем;

– супольныя спевы валачобных песень з розных рэгіёнаў Беларусі.

Фіналам стане супольнае святкаванне, правядзенне Валачобнага абраду і урачысты выступ.

Беларускі Моладзевы Хаб.

2-га красавіка ў Варшаве – паэтычны стэндап Мікіты Найдзёнава. Мікіта зазначае: “У мяне быў выбар: застацца на любімай Грушаўцы, жыць і пісаць у стол. Альбо з’ехаць, пачаць з пачатку, але даць голас паэту. Выбар зроблены – у нашай Варшаве цямнее ў абед. Вершы пішуцца, каб іх чыталі і слухалі. Запрашаю на мой доўгачаканы паэтычны вечар і першы паэтычны стэндап!”

Серада, 3-га красавіка – дуэт “VVAXPLAY” грае канцэрт у Варшаве. Музыкі прэзентуюць дэбютны альбом – сатканы з меланхоліі і эксперыментаў кінематаграфічны поп. Пляцоўка Chmury.

Ва Уроцлаве ў нядзелю 31-га сакавіка – бясплатная экскурсія па Праменадзе Старамейскай. Прагулка па былых гарадскіх мурах і бастыёнах, на месцы якіх зараз квітнее адзін з прыгажэйшых Урацлаўскіх паркау́. Пачатак а 11:00, рэгістрацыя абавязковая (@Wital_Wro).

Такія падзеі чакаюць бліжэйшым часам. Далучайцеся!

Беларускае Радыё Рацыя