BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Купалаўцы прэзентуюць спектакль паводле апавяданняў Максіма Знака

“Купалаўцы – прыклад калектыву, які, нягледзячы на складанасці, уздымае важныя беларускія тэмы”, – заўважае намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Баркоўскі. Так ён характарызуе новы праект незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» – спектакль «Зэкамэрон» паводле цыкла апавяданняў палітвязня Максіма Знака. Акторы закранаюць важную тэму, кажа Баркоўскі:

Гэта пытанне беларускіх палітвязняў. Гэта тэма можа выходзіць на задні план на фоне вайны, эканамічных і іншых пытанняў, але зразумела, што нам важна гэтую тэму захоўваць. Салідарнасць у Беларусі не павінна абмяжоўвацца тым, што нас падтрымалі ў 20-ым і 21-ым годзе. Людзі працягваюць сваё змаганне, працягваюць дбаць пра лепшую будучыню. І праект Купалаўцаў гэта як раз пра гэта.

Два прэм’ерныя паказы спектаклю запланаваныя 7 траўня ў Варшаве.

Максім Знак напісаў «Зэкамэрон» у Валадарцы. Яго затрымалі ў верасні 2020 году і праз год асудзілі на 10 гадоў калоніі. Пакаранне адбывае ў Віцебску. Звестак ад Максіма няма больш за год.

Беларускае Радыё Рацыя