BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міністр культуры заявіў пра “зачыстку” ў шэрагах творчай інтэлігенцыі

Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч заявіў, што “зачыстка” творчай інтэлігенцыі ў Беларусі працягваецца. Такія словы прагучалі падчас выступу ў Свята-Елісавецінскім манастыры, які вядомы падтрымкай “рускага свету” і вайны РФ супраць Украіны.

Па словах міністра з дапамогай рознага роду арт-праектаў, галерэй, культурных прастор у свядомасць маладых людзей улівалася «духоўная атрута”. «Мы зрабілі ўрокі з падзей 2020 года. Шэрагі творчай інтэлігенцыі ачышчаюцца ад асоб, якія падрывалі асновы дзяржавы, якая іх выгадавала і карміла”, – падкрэсліў міністр.

Напачатку 2022 году Маркевіч паведаміў, што з установаў культуры за «дэструктыўную пазіцыю» звольнілі больш за 300 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя