Ініцыятыва “Музычнае кола” адбудзецца ў Варшаве ў суботу, 16-га сакавіка.
Падчас яго прафесіяналы і аматары будуць граць і спяваць імправізацыі. “Такія заняткі – добрая псіхалагічная разгрузка”, – распавяла беларуская віяланчэлістка, піяністка і спявачка Panna Anna, якая далучалася да такіх сустрэч:
– Я як настаўнік, напэўна, вельмі люблю дзяліцца сваімі ведамі і люблю, калі ўвогуле хтосьці вучыцца чамусьці новаму. Гэта па-першае. А па-другое, як музыка, які любіць імправізаваць, таксама з вельмі вялікай ахвотай далучаюся да такой ініцыятывы”
“Музычнае кола” ладзіцца па суботах з 11 да 13 гадзін у Беларускім Моладзевым Хабе.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя