BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Неўзабаве выйдзе альбом “Кома” Паліны Дабравольскай

Францыя, Італія, Польшча, Нямеччына ды Гішпанія. З гастролямі ў гэтыя краіны цягам бліжэйшых месяцаў у эміграцыі плануе наведацца беларуская творца Паліна Дабравольская. Для гледача прыгатаваныя праекты на мяжы музыкі, тэатру і тэхналогій, – распавяла акторка:

– Апошнія навіны з майго творчага жыцця прысвечаны выпуску майго новага альбому, які называецца “Кома”. Выпуск альбома адбудзецца дзесьці праз месяц. Яшчэ застаўся час да канца краўндфандынгавай кампаніі па перадзамове альбома, якую мы адкрылі. Спасылкі ёсць ва ўсіх маіх сацсетках.

Праекты Паліны Дабравольскай былі падтрыманыя Старамесцкім домам культуры і Тэатральным інстытутам імя Збігнева Рашэўскага ў Варшаве, а таксама Беларускай радай культуры і суполкай “Разам”.

Беларускае Радыё Рацыя