BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паказ фільма «Беларусь 23.34» у Варшаве

У чацвер, 28 сакавіка, у Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільма Таццяны Свірэпы «Беларусь 23.34».

Дата: 28 сакавіка. Час: 18.30 (час мясцовы). Месца: Kino Iluzjon, ul. Narbutta 50 A, Варшава. 

Фільм «Беларусь 23.34» — гэта гісторыя беларусаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі:

 хлопец, які проста ехаў на ровары каля абеліска «Мінск-Горад-Герой» і трапіў у пекла на Акрэсціна; 

сантэхнік, які выйшаў на станцыю «Фрунзенская», таму што цягнік метро далей не пайшоў, і праз некалькі хвілін ужо ляжаў на тратуары з адарваным абцасам; 

маці семярых дзяцей, якая, абараняючы сына, ішла да турэмнага грузавіка і бачыла, як яго абліваюць чырвонай фарбай; 

лекарка, якую атруцілі газам у турэмным грузавіку, а потым прымусілі прыгнуцца і бегаць па калідорах жодзінскай турмы… 

30 адважных людзей распавялі, як яны перажылі затрыманні і катаванні ў жніўні-снежні 2020 года, што яны адчуваюць і што, на іх думку, змянілася ў беларускім грамадстве (у фільме выкарыстана 25 інтэрв’ю). 

Па сеансе будзе гутарка з рэжысёркай. 

Уваход вольны. Бясплатныя квіткі бярыце ў касе кінатэатра.

Арганізатары