У 42 гады адыйшла ў вечнасць вядомая на Віцебшчыне мастачка Кацярына Мяснікава.
Пра гэта паведамілі ў сацыяльных сетках яе сябры і калегі.
Кіраўніца Віцебскага саюза мастакоў Святлана Баранкоўская напісала ў “Фэйсбук”:
Сення, аб адзінаццатай.
Наша Кацюша. Яе не стала.
Яна ўсё роўна перамагла
01.05.1981 – 16.11.2023
Вядома, што Кацярына Мяснікава апошнім часам змагалася з анкалагічным захворваннем.
Спачуванні родным і блізкім.
Беларускае Радыё Рацыя