BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзмітрый Крук пра пагадненне датычнае фінансавых рынкаў

Лукашэнка зацвердзіў праект пагаднення з Расеяй пра супрацоўніцтва ў сферы нагляду за фінансавым рынкам. Менск і Масква маюць намер супрацоўнічаць у гэтай сферы і абменьвацца інфармацыяй, у тым ліку і банкаўскімі таямніцамі. Сітуацыю каментуе старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук:

– Гэта проста частка вялікага плану, гэты так званай паглыбленай інтэграцыі па паступовым паглынанні расейскім бокам Беларусі і ўцягванні яе ў сваю арбіту. Калі ў вас фінансавая сістэма фактычна з’яўляецца часткай расейскай і расейскі рубель галоўная валюта, нагляд фінансавы сумесны ідзе, то навошта вам свая валюта. Так ва ўсіх сферах расейцы абралі тактыку паступовага, паэтапнага наступу.

Паводле Дзмітрыя Крука, падрыхтоўка беларуска-расейскага пагаднення пра супрацоўніцтва ў сферы нагляду за фінансавым рынкам з’яўляецца адным з этапаў імплементацыі 28 саюзных праграм, пра якія Пуцін і Лукашэнка дамовіліся 9 верасня 2021 года ў Крамлі.

Беларускае Радыё Рацыя