BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Гарбунова: Палёт Васілеўскай – гэта прапагандысцкая акцыя рэжыму

Марына Васілеўская ў космас больш не паляціць, але хоча сябе прысвяціць грамадскай дзейнасці, а можа і палітыцы. Пра гэта жанчына, якая нядаўна ад Беларусі злятала ў космас расказала ў эфіры беларускага тэлебачання. Беларуская касманаўтка на МКС правяла 14 сутак.

Цяпер яе вобраз выкарыстоўвае прапаганда.

– Жадаю падзяліцца тым досведам, што я атрымала ў космасе за гэты праект. Я хачу падзяліцца з людзьмі, расказаць і паказаць есць вельмі шмат чаго. І вядома, я хацела б працаваць на карысць нашай краіны, на карысць нашага народа. Грамадская дзейнасць. Я патрыёт сваёй роднай краіны, я люблю радзіму, і хачу тут быць і працаваць.

Гэта хутчэй ідэалагічны быў палёт. Кажа прадстаўніца па сацыяльных пытаннях АПК – Вольга Гарбунова, якая нагадвае, як прапаганда падкрэслівае, што менавіта жанчына паляцела ў космас. Марына Васілеўская магла бы стаць сапраўды голасам беларускіх жанчын, але ці ў яе на гэта хопіць адвагі.

– Прадуманая тактыка прапагандыстаў. Вялікіх надзей я не ўскладаю. Мая мара такая: беларуская касманаўтыка, якая цяпер атрымала пэўны статус, пэўныя рэсурсы, пэўныя магчымасці выкарыстоўвала іх, каб дапамагчы іншым жанчынам. Ці наўрад у яе ёсць адвага і гатовасць стаць жаночым голасам. Мы цудоўна разумеем, што гэта будзе абслугоўванне прапагандысцкіх наратываў.

Палёт Васілеўскай крытыкуюць як «касмічны турызм» за кошт беларусаў дзеля піяру Аляксандра Лукашэнкі. Для апошняга гэта сапраўды важнае пытанне, ён часта пра гэта гаворыць. Былая бортправадніца авіякампаніі «Белавія» Марына Васілеўская – першая ў гісторыі суверэннай Беларусі – касманаўтка. 9 красавіка – яна стала Героям Беларусі, 12 красавіка – атрымала Ордэн Гагарына.

Беларускае Радыё Рацыя