BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя кнігі Ганны Комар у Варшаве

12 сакавіка у Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі прозы «Калі я выйду на волю» Ганны Комар.

У прэзентацыі возьмуць удзел аўтарка і дызайнерка кнігі. Яны распавядуць пра працэс яе стварэння ад ідэі да рэалізацыі і пачытаюць урыўкі.

Кніга дакументальнай прозы «Калі я выйду на волю» апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто зазналі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі ў тыя дні.

Падрабязней пра кнігу чытайце па спасылцы.

Пасля прэзентацыі кнігу можна будзе набыць. Усе атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных беларусаў і беларусак.

Дата: 12 сакавіка. Час: а 19:00. Месца: Каворкінг FBC, Mokotowska 24, офіс 64, Варшава.

Арганізатары