У аўторак, 5 сакавіка, у Варшаве прэзентуюць кнігу Змітра Бартосіка «Забіць упалмінзага».

Дата: 5 сакавіка. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6, Варшава.
У гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя найбольш замоўчваюцца і застаюцца засакрэчанымі старонкі супраціву беларусаў савецкай акупацыі, русіфікацыі і калгасам.
Праўда пра гэты супраціў знішчаная або схаваная ў архівах КДБ, а жывыя сведкі падзеяў памерлі.
Цягам 20 гадоў пісьменнік і бард Зміцер Бартосік ездзіў па Беларусі ў пошуку праўдзівых сюжэтаў мінулага. Гэтым разам у рукі яму трапілі дакументы Маладэчанскага абласнога суду, якія выпадкова апынуліся ў адкрытым доступе, і ён адправіўся па адрасах важных падзей.
Аўтар апавядае пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакументаў і галасамі жывых сведкаў, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося.
Пасля прэзентацыі будзе канцэрт!
Уваход вольны.
Арганізатары