BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Самы незвычайны музей Падляшша запрашае да сябе наведвальнікаў

Незвычайны музей-галерэя мастачкі Тамары Тарасевіч у Белавежы чакае на наведвальнікаў штодня. Да ўвагі прадстаўлены багатая калекцыя жывапісу, лялькі з усяго свету і гісторыка-краязнаўчыя цікавінкі, у тым ліку, беларускай Белавежы.

Наведаць экспазіцыю ўсіх ахвотных запрашае муж мастачкі і захавальнік музея Сяргей Тарасевіч:

– За паўгады мы мелі тут можа з 30 наведвальнікаў толькі. Турыстаў увогуле няма ў Белавежы, да нас не прыходзяць людзі, так што працуем толькі пад тэлефонам. Зрэшты, функцыянаванне гэтага музею пад пытаннем. Я аддаю ў карыстанне ўласны дом, паказваю ўласную калекцыю, каб людзі аглядалі.

Музей-галерэя Тамары Тарасевіч адкрыты для наведвальнікаў штодня па адрасе: Белавежа, вул. Палацавая 47. Экскурсіі для наведвальнікаў праводзяцца на беларускай, польскай і ангельскай мовах, а таксама на мясцовым белавежскім дыялекце

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя