BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Школа валачобнікаў» у Варшаве

29 сакавіка ў Варшаве адбудзецца чарговая сустрэча «Школы валачобнікаў». Гэтым разам запрашаюцца і мужчыны і жанчыны, узрост і ўзровень падрыхтоўкі не мае значэння.

Дата: 29 сакавіка. Час: 18:00 (час мясцовы).

Месца: «Беларускі Моладзевы Хаб»,  Dożynkowa, 6a, Варшава.

Што чакае на занятках:

— знаёмства з унікальным беларускім абрадам, традыцыямі;

— спеўныя трэнінгі і навучэнне асновам традыцыйнага гучання, валоданне прыродным гукам і дыханнем;

— супольныя спевы валачобных песень з розных рэгіёнаў Беларусі.

Сустрэчы праводзіць вядомы папулярызатар фальклору, спявак і музыка Сяржук Доўгушаў.

Уваход за данат 20zl.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Арганізатары