BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль «Паслядзяцінства. Паслябегства» ў Варшаве

У суботу, 9 сакавіка (а таксама ў пятніцу, 15-га), у Музеі Вольнай Беларусі — новы паказ спектакля «Паслядзяцінства. Паслябегства».

Дата: 9 і 15 сакавіка. Час: 18.00 і 19.00 адпаведна (час мясцовы).

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава. 

Спектакль заснаваны на асабістых гісторыях і адлюстроўвае шлях маладых людзей, якія перажылі двайную міграцыю, уцякаючы спачатку ад рэпрэсіяў у Беларусі, а потым ад вайны ў Украіне.

 У цэнтры ўвагі не толькі праблемы ўцекачоў, але і адносіны з бацькамі. 

Граюць спектакль студэнты варшаўскай тэатральнай школы Free Artist, а не прафесійныя акцёры, што дадае яму асаблівую аўтэнтычнасць. 

Рэжысёры — Павел Гарадніцкі, Юлія Шаўчук, Мікалай Халезін і Святлана Сугака.

Уваход — free donation. І калі ласачка, зарэгіструйцеся па спасылцы.