BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што чакае беларускае незалежнае кіно ў эміграцыі?

Ці ёсць небяспека, што беларускія кіношнікі, якія пераехалі з Беларусі праз пераслед, папросту інтэгруюцца ў польскі кінарынак. Не будуць працаваць над беларускім кантэнтам, бо кожны за мяжой мусіць неяк існаваць.

Пра гэта паразмаўлялі з Янушам Гаўрылюком – ініцыятарам фестывалю BULBAMOVIE. Ён назірае за працэсамі, напрыклад, за мяжой паўстала Беларуская кінаакадэмія. Як гэты факт ацаніць?

– Большасць беларускіх кіношнікаў з’ехалі з Беларусі, каб перажыць неяк, каб беларускае кіно захавалася. Не было іншай магчымасці – трэба было сабрацца, аб’яднацца і зрабіць кінаакадэмію. Спрабаваць прасоўваць беларускае кіно, каб пачулі пра гэтае кіно, якога і так няшмат, шчыра кажучы. На жаль, гэта ўсё праходзіць у эміграцыі.

РР: На вашую думку, гэта працэс самазахавання ці гэта працэс развіцця ў іншых варунках за мяжой?

Януш Гаўрылюк: Хацеў бы, каб гэта быў працэс развіцця. Канешне, паглядзім, што будзе. Калі гэта будзе працэс развіцця, то я толькі за. Але з іншага боку, вядома, што беларускія кіношнікі, які жывуць тут, у Польшчы,  ім трэба неяк выжываць. Небяспека ў тым, што яны пойдуць працаваць у польскую кінаіндустрыю.

Фестываль беларускіх відэа і кінафільмаў «Bulbamovie» узнік у 2011 годзе. Звычайна ў лістападзе ў Варшаве ў яго рамках паказваюць беларускае кіно апошніх гадоў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя