У Вільні 22 сакавіка адбылася сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым.
Цікавасць да імпрэзы была звязаная не толькі з творчасцю пісьменніка, але і са скандалам, які яму папярэднічаў. Першапачаткова сустрэча мусіла адбыцца ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні, але пасля хвалі крытыкі з боку літоўскіх актывістаў была адмененая.
Літоўскі блогер Жыльвінас Світоюс назваў Уладзіміра Арлова «галоўным ідэолагам ліцвінізму», ягоны допіс у Facebook атрымаў шмат увагі ў літоўскім грамадстве, сярод каментароў трапляліся нават пагрозы на адрас пісьменніка.
Пазней арганізатары паведамілі пра іншае месца спаткання: сустрэча адбылася ў віленскім замку. На ёй прысутнічалі прыблізна 50 чалавек. Акрамя прыхільнікаў творчасці пісьменніка ў зале было шмат журналістаў і літоўскіх актывістаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pozirk.online