BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская сустрэлася з гуртом «Бі-2» у Вільні

Падчас сустрэчы музыкі падзякавалі Ціханоўскай за падтрымку ў справе іх вызвалення з тайскай турмы, а таксама распавялі, што хацелі ў 2020-м выступіць каля Стэлы, але не паспелі.

Ціханоўская запытала, ці выступяць музыкі пасля перамогі ў Менску — яны сказалі, што абавязкова. Ціханоўская выказала словы павагі ад беларусаў за іх антываенную пазіцыю.

У Вільні адбыўся першы канцэрт музыкаў пасля падзеяў у Тайландзе, калі іх затрымалі на запыт расейскіх уладаў. Музыкаў прыйшло паслухаць і падтрымаць шмат беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Лёва Бі-2