BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку праходзіць канферэнцыя аніматараў культуры

У Беластоку гэтымі днямі праходзіць канферэнцыя аніматараў культуры. Удзел у ёй прымаюць некалькі дзясяткаў работнікаў дамоў культуры і іншых арганізацый з розных куткоў Польшчы. А найперш з Падляшша.

Чаму для правядзення канферэнцыі сёлета абраны менавіта гэты рэгіён Польшчы, ад імя арганізатараў гаворыць сябра арганізацыі «Форум Кракаў» Яцэк Гральчык:

– Крызіс на граніцы, наплыў вялікай колькасці эмігрантаў – усё гэта скіроўвае нашу ўвагу на людзей, якія шукаюць сваю тоеснасць, спрабуюць яе бараніць, спрабуюць шукаць сваё месца. Усё гэта нас вельмі цікавіць з перспектывы культурнай анімацыі. Штосьці павінна адбывацца ў дамах культуры, у бібліятэках, у розных месца, дзе арганізавана культура, каб гэтыя з’явы знайшлі там сваё месца.

Выконваючы абавязкі дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап распавёў пра стан справаў у беларускай нацыянальнай меншасці на Падляшшы. На яго думку, гэты досвед будзе карысны ўдзельнікам канферэнцыі «Форум Кракаў» і ў іншых мясцовасцях Польшчы.

Уцекачы з Беларусі – гэта носьбіты беларускай культуры, беларускага народа, яны ёсць ва ўсіх кутках Польшчы. Некаторыя асяродкі культуры, якія тут сёння сустрэліся, яны гэта робяць. Варта трэба памятаць, што на абшарах, дзе дзейнічаюць гэтыя ўстановы культуры, ёсць нацыянальныя этнічныя меншасці. І наш досвед беларусаў, наш погляд на гэтыя справы напэўна дапаможа ім у працы, і яны змогуць дастасаваць гэта да сваіх патрэб.

Канферэнцыя аніматараў культуры «Форум Кракаў» праводзіцца ў Беластоцкім універсітэце пад патранатам віцэ-маршалка Сенату Польшчы Мацея Жыўна.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя