BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прайшла сустрэча з прафесарам Анджэем Буко

Холмскі акропаль створаны Даніілам Раманавічам. У Цэнтры праваслаўнай культуры прайшла сустрэча з прафесарам Анджэем Буко. Гэтым разам Культурнае таварыства “Русь” запрасіла ў Беласток выдатнага навукоўца з дакладам “Манументальныя інвестыцыі Данііла Рамановіча ў Холме і Стоўпцах у святле археалагічных адкрыццяў”.

Менавіта прафесар Анджэй Буко кіраваў у 2001-2018 гадах даследчымі праектамі ў Холме і на Холмшчыне. Архэалагічнымі пошукамі займаліся навукоўцы з цэлага свету:

– Ён стварыў штосьці накшталт малой Еўропы. Як цяпер Еўразвяз, а ён на ўзроўні горада стварыў еўрапейскі асяродак для рэалізацыі сваіх мэтаў, застаючыся князем, а потым каралём, каралём без каралеўства. З гледзішча на велічыню гэтых збудаванняў, іх манументальнасць, сімвалічнае значэнне, як месца свецкай і сакральнай улады. Гэта быў свайго кшталту такі хелмскі акропаль.

Анджэй Буко з’яўляецца прафесарам Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук і заслужаным прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта. З 2019 года займае пасаду дэкана факультэта гуманітарных і сацыяльных навук Польскай акадэміі навук. Досвед раскопак набываў у Польшчы, Францыі, Італіі, Нарвегіі, Іспаніі, Іярданіі.

Напісаў больш за 300 публікацый, якія выдадзены ў Польшчы, шэрагу краін Еўропы і свету. Манаграфія “Археалогія раннесярэднявечнай Польшчы” выйшла ў трох польскіх выданнях (выдавецтва TRIO) і ангельскамоўным сусветным выдавецтве Brill.

Беларускае Радыё Рацыя