BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прэзентавалі кнігу для дзяцей пра гісторыю Супрасльскага кодэкса

У Падляшскай бібліятэцы прайшла прэзентацыя «Вандроўнай кнігі», якая распавядае пра гісторыю Супрасльскага кодэкса. Аўтарка выдання Анэта Прымака-Онішк зачытала ўрыўкі з кнігі і падарыла выданні прысутным школьнікам.

А мастачка Малгажата Дмітрук адзначыла галоўную ідэю афармлення ўсёй кнігі:

Кніжка паўстала для таго, каб дзеці, моладзь, а таксама дарослыя маглі даведацца больш пра гэты дакумент, які з’яўляецца вельмі важным дакументам, якому больш як 1000 гадоў. І які цэлы час зведваў розныя прыгоды, бо ён змог захавацца да нашых часоў.

27-га красавіка аналагічная прэзентацыя адбудзецца  ў сядзібе Супрасльскай акадэміі, па адрасе: вул. Klasztorna 1, Супрасль. Пачатак а 14-й. Выданне фінансуецца з бюджэту Падляшскага ваяводства.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя