BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку ў клубе «Твая гісторыя» абмеркавалі футурызм

У Беластоку ў галерэі імя Слендзінскіх прайшла чарговая вечарына ў рамках беларускага гістарычнага клуба “Твая гісторыя”. Гэтым разам там заслухалі лекцыю гісторыка і публіцыста Кастуся Касяка пра адметную плынь у мастацтве і літаратуры пачатку мінулага стагоддзя – футурызм.

Асаблівая ўвага была засяроджана на футурызме ў беларускай літаратуры 1920-х гадоў – «Беларускай літаратурна-мастацкай камуне» Паўлюка Шукайлы і часопісе «Росквіт».

Шукайла быў скандальным літаратарам, які правакаваў сваіх сучаснікаў, увесь час імкнуўся павышаць градус у гэтым адмаўленні мінулага. Пры гэтым сам быў адукаваны чалавек. А калі паглядзець публіцыстыку яго, то там бачна, што ёсць у яго бэкграўнд. То бок, ён быў не проста, хто крычаў і казаў, мне не падабаецца гэта, мне не падабаецца тое. Ён спрабаваў гэта рабіць аргументавана, але на эмоцыях, каб прыцягнуць да сябе ўвагу, сцвердзіцца ў тым, што вось такія мы тут ёсць, таксама мы футурысты.

Да прыкладу, у Польшчы футурыстычныя культурныя асяродкі ў 20-я гады мінулага стагоддзя існавалі ў Кракаве ды Варшаве.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя