BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе “Бібліяноч-2024”

19 красавіка з 19.00 да 23.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на “Бібліяноч-2024”.

Шумна, весела і крэатыўна пазнаваць нешта новае заклікае жыхароў і гасцей сталіцы “NLB. Планета ведаў” – галоўная бібліятэка краіны. Пасля ўрачыстага старту ў цэнтральным холе бібліятэкі мноства тэматычных пляцовак на любы ўзрост і густ будуць працаваць цягам усёй “Бібліяночы”.

Усе жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў актыўных квестах і пазнавальных квізах, шахматна-шашачных турнірах і настолках ад “HobbyGame”.

 Падрыхтаваны сапраўдны лекторый. Лекцыі адваката, псіхолага, астрапсіхолага, астролага і стыліста, майстар-класы па тэхніцы кітайскага жывапісу і графіцы, бачаце і сальсе, ігры на хангу, джэмбе і ўкулеле. А паказ мадэляў адзення беларускіх дызайнераў ад мадэльнага агенцтва “Wow Kids” акрэсліць трэнды сучаснай моды.

Нікога не пакінуць абыякавымі чароўныя галасы і жывая музыка фолк-гурта “Guda”, капэлы традыцыйнай музыкі “Анягож”, ансамбля салістаў “Te Deum”, хору “LoveMusicTeam” БДПУ і салістаў хору “Голас душы”. А для маленькіх гасцей будзе працаваць пляцоўка “Дзеткі + Продкі”.