Памятны знак Францішку Скарыну ўсталяваны ў самым цэнтры чэшскай сталіцы на Старамесцкай плошчы, піша “Радыё Свабода”.
Менавіта ў Празе ў 1517 годзе была выдадзена першая друкаваная кніга на старабеларускай мове.
У цырымоніі адкрыцця прыняла ўдзел Святлана Ціханоўская.
Памятны знак усталявалі ў бруку тратуара. Ён зроблены з бронзы і важыць каля 10 кілаграмаў. На знаку лацінскі надпіс «Domvs Severini. Institoris» («Дом купца Севярына») і прамяністае Сонца з прытуленым маладзіком.
Паводле некаторых даследчыкаў, на Старамесцкай плошчы знаходзілася друкарня, якую арандаваў Францішак Скарына.
Фота: svaboda.org