BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбудзецца выступ беларускага гурта «Javaryna»

«Прапануем паглыбіцца ў музычную атмасферу XIII стагоддзя», – зазначыў кіраўнік прасторы Алесь.

– Гэта выбітны гурт, гэта тэатр гістарычны, гэта нашы беларускія музыкі, што вельмі глыбока ведаюць усё, што злучана з намі і нашай гісторыі, і яны могуць не толькі прэзентаваць файную атмасферу, паглыбленне ў атмасферу, якую мы зрабілі ў нашай рэстарацыі, яны могуць навучыць чамусьці цікаваму і новаму нашых гасцей. Мы чакаем не толькі выступу музычнага і спеву, а таксама заклікаў у фармат старадаўніх, простых, але цікавых, танцаў.

Як распавёў Алесь, музычныя вечары на пляцоўцы «Królewska Kawa» стануць традыцыйнымі. Пры гэтым жанрава абмежаванняў не будзе.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя