BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся канцэрт гуртоў Relikt і Syndrom samazvanca

У Варшаве адбыўся канцэрт гуртоў Relikt і Syndrom samazvanca. Абодва калектывы маюць па альбоме з каверамі-версіямі на песні незалежнай беларускай сцэны канца мінулага стагоддзя. “Таму мы і вырашылі аб’яднацца і адыграць вялікія сэты. Тым больш што наш калектыў ужо засумаваў па клубных выступах”, – распавёў барабаншчык Relikt Алесь Дземідзенка.

Мы ўжо даўно не ігралі вялікія свае канцэрты. Гэта быў не сольны канцэрт, але і мы, і «Самазванцы» сыгралі шмат. То бок, гэта было не 20-30 хвілін праграма. Мы ўжо сумавалі, вельмі нам гэтага не хапала. І зноў-такі не хапала такога клубнага фармату. Бо апошнім часам канцэрты былі ў нейкіх вялікіх канцэртных залах, або камерных, дзе людзі сядзяць. А хацелася проста клубнага выступу, дзе ўсе танчуць, крычаць адпачываюць.

Канцэрт прайшоў пры аншлагу ў клубе Scena Chmielna.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя