BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве плануюць правесці выставу карцін Алеся Пушкіна

У Варшаве на пляцоўцы Беларускай прасторы “Робім Разам” плануюць зладзіць выставу арыгінальных карцін Алеся Пушкіна. Карціны маюць прадставіць палякі з трох прыватных калекцый на тры тыдні.

Выстава, прымеркаваная да Дня Волі, павінна адкрыцца 24-га сакавіка, кажа кіраўнік прасторы Сяргей Бульба:

– Уладальнікі гэтых карцін запатрабавалі, каб мы ўсталявалі прафесійнае асвятленне, прафесійнае абсталяванне для мацавання карцін, забяспечылі прафесійную ахову будынку на час правядзення выставы, рэкламную кампанію. Рэкламная кампанія ўключае візуальныя сродкі інфармацыі – плакаты, расцяжкі, улёткі. Трэба зрабіць страхоўку, забяспечыць перавозку карцін з прыватных калекцый за некалькі соцень кіламетраў ад Варшавы.

Выдаткі складаюць прыблізна 6000 € ці 25700 злотых ці 8745 CAD.

“Шаноўнае спадарства, мы звяртаемся да Вас па фінансавую дапамогу. З нашага боку гарантуем фінансавую празрыстасць і справаздачу за сабраныя ахвяраванні. Імёны спонсараў могуць быць агучаны афіцыйна.

Для нас вельмі важна, каб гэтая выстава адбылася!”

Рахунак для данатаў: https://donate.stripe.com/bIYbIJ3DJdq6bsc3cd

Беларускае Радыё Рацыя