
У Варшаве на пляцоўцы Беларускай прасторы “Робім Разам” ладзіцца выстава арыгінальных карцін Алеся Пушкіна. Карціны прадаставяць з дзвюх прыватных калекцый і аднаго Універсітэта бясплатна на тры тыдні.
Адкрыццё выставы запланаванае на 24 сакавіка ў нядзелю, выстава прымеркаваная да Дня Волі 25 сакавіка.
Арганізатары запрашаюць на выставу і просяць дапамогі:
Для нас вельмі важна, каб гэтая выстава адбылася!
Яе значнасьць і каштоўнасьць ня толькі ў тым, каб паказаць беларусам Польшчы, палякам Варшавы карціны нашага мастака, гэта безумоўна. Але ня толькі гэта.
Алесь Пушкін – мастак бязьвінна закатаваны ўладамі ў турме. 11 ліпеня 2023 года, не атрымаўшы належнай медыцынскай дапамогі, ён сканаў у рэанімацыі дастаўлены з калёніі. Яму было 57 гадоў.
Ён змагаўся з захопнікамі сваёй радзімы яшчэ ў дзевяностыя гады. Ён змагаўся зь безкультур’ем, нахабнасьцю тых, хто атрымаў дазвол на ўладу ў 1994-ым. Менавіта ён зрабіў знакаміты перформанс “Гной для прэзыдэнта” (1999).
Ён быў схопены 30 сакавіка 2021 года: карцары, псіхіятрычная клініка, судзілішча праз год, і вырак 5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах жорсткага рэжыму… 25 сакавіка 2022 году ён парэзаў сабе жывот на знак пратэсту супраць сваёй і яшчэ 5000 крымінальных справаў. Яго характар барацьбіта не зламіўся нават у такіх, нечалавечых умовах.
Цяпер нам патрэбныя такія героі. Лёс Алеся Пушкіна, яго фігура – павінны аб’ядноўваць беларусаў для далейшай барацьбы. Памяць па ім – тое, што беларусы МУСЯЦЬ захаваць. Яго жыцьцё – вычын, які натхняе нас працягваць.
Карціны, якія будуць прадстаўленыя на выставе.
Гэта карціны з прыватных калекцыяў польскіх мастакоў, якія асабіста сябравалі з Алесям Пушкіным і якія помняць, любяць і шануюць яго творчасць.Усяго на выставе плянуем выставіць 13-14 карцінаў.
Але прастора, якая сама сабою ёсьць выдатным месцам для дэманстрацыі, патрабуе адмысловае абсталяваньня, каб разьмясьціць карціны.
Цяпер мы шукаем спонсарскай падтрымкі, каб гэта рэалізаваць.
Нам трэба ўсталяваць прафэсыйнае асьвятленьне і абсталяванне для мацаваньня карцін. Да таго ж забяпечыць належную ахову будынка на час правядзеньня выставы й рэклямную кампаню, што ўключае візуальныя сродкі інфармацыі (плякаты, расьцяжкі, улёткі).
Мы зьвяртаемся да Вас па фінансавую дапамогу. З нашага боку гарантуем фінсавую празрыстаць і справаздачу за сабраныя ахвяраньні. Імёны спонсараў могуць быць агучаны афіцыйна.
Гэтая выстава мае вялікае культурніцкае, грамадзка-палітычнае й гістарычае значэньне. А ўсё разам адзіны нацыя-стваральны ўнёсак. Гэта важна, каб аб’ядноўваць людзей і працягваць рухацца далей!
Беларуь жыве й шануе сваіх герояў.
Кантакты: +48 573 202 950
Пошта: [email protected]