BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы «Мы бачым»: Таццяна Малашчанка

25 снежня вернікі каталіцкага веравызнання будуць святкаваць вялікае свята Раства Хрыстова.

Беларускія рыма- і грэка – каталікі ў Польшчы рыхтуюцца загадзя да сустрэчы гэтага светлага дня, нягледзячы на цяжкі час і неспрыяльнае надвор´е, кажа грамадская актывістка, сябра Рады партыі БХД Таццяна Малашчанка:

– Гэтая праца не спыняецца ў прынцыпе, мы заўсёды рыхтуемся да Нараджэння Хрыста ў душы кожнага з нас. Гэта не проста перамога, гэта перамога над сваім грахом, кожнага чалавека. Бо кожны мусіць рыхтавацца асабіста, у першую чаргу. І гэта не значыць, што мы мусім хадзіць у касцёл ці царкву, што гэта вызваляе нас ад нейкіх іншых абавязкаў. Насамрэч рыхтуемся мы больш духоўна.

Больш цікавых разваг пра падрыхтоўку да свята Божага Нараджэння беларусамі ў эміграцыі слухачы Беларускага Радыё Рацыя змогуць даведацца з публіцыстычнай перадачы «Мы бачым», якая прагучыць у 21.30 па беларускім часе, па польскім – на 2 гадзіны раней.

Беларускае Радыё Рацыя