BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аліна Коўшык просіць скарэктаваць правілы рэгістрацыі ў КР

“Хачу верыць, што гэта не палітычна матываванае рашэнне, проста недарэчнасць, у якой трэба разабрацца”, – кажа яна.

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні АПК склала петыцыю з просьбай перагледзець рашэнне пра выключэнне яе са спісу кандыдатаў у Каардынацыйную раду і скарэктаваць правілы рэгістрацыі кандыдатаў.

Нагадаем, са спісу “Еўрапейскі выбар” яе выключылі. Прычына — у пашпарце падвойнае прозвішча, а ў спісах яна падала толькі адно з двух:

– Я хачу верыць у тое, што выбарчая камісія павядзе сябе незалежным чынам і дасць магчымасць лідарам, сапраўды моцным кандыдатам, удзельнічаць, а не выключаць іх па надуманых прычынах. Дарэчы адзін з аргументаў, які ўжывалі, быў пададзены спіс “За правы жанчын”, дзе былі мужчыны, якія называлі сябе трансгендарнымі жанчынамі ці яшчэ штосьці. Гэта быў узровень тролінгу, такога трохі здзеку з выбарчай камісіі. У маім выпадку такога не было, я ні каго не хацела ўводзіць у зман.

З Алінай Коўшык салідарызуюцца і іншыя палітыкі, якія выставілі свае кандыдатуры. Але, як вынікае з нашым інфармацый – адмовы паводле падобных крытэрыяў былі ў іншых групах.

Беларускае Радыё Рацыя