BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Фрыдман пра наступствы перамогі Пуціна на выбарах для Беларусі і свету

Згодна з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у Расеі, Уладзімір Пуцін набраў 87,3% пры яўцы 77,4%. Гэта рэкорд для сучаснай Расеі. Больш за тое, Пуцін набраў больш, чым калі-небудзь налічвалі Лукашэнку, і ўшчыльную наблізіўся да рэкордаў аўтакратаў з Цэнтральнай Азіі, якія звычайна набіраюць на выбарах больш за 90%. Лукашэнка па тэлефоне павіншаваў Пуціна і даручыў вывучыць досвед прэзідэнцкай кампаніі ў Расеі з прыцэлам на 2025 год.

Фота: malanka.media

Пагутарылі з палітолагам Аляксандрам Фрыдманам пра наступствы выбараў для Беларусі, вайны ва Ўкраіне, ЗША, Ізраіля і Газы, ды ўсяго свету.

РР: Ці можам мы казаць, што Пуцін сапраўды перамог на выбарах у Расеі. І ўвогуле, навошта праводзіліся гэтыя выбары, навошта тая масавасць, бо і так было зразумела, што ўладу б ён так проста не аддаў.

Аляксандр Фрыдман: Я думаю, што ён насамрэч на гэтых выбарах перамог. У тым сэнсе, што больш за 50% ён атрымаў, і тое, што ён карыстаецца падтрымкай пераважнай колькасці жыхароў Расейскай Федэрацыі, мне падаецца ўсё ж такі відавочным. Што тычыцца лічбы 87%, то яна, канешне, ў расейскім кантэксце дзіўная. Бо раней там такіх лічбаў не было. Там  яны ўсё ж такі выбары праводзілі больш “элегантна”, чым у Беларусі. І паказчыкі Пуціна былі больш сціплымі. Гэтым разам у іх іншая логіка. Там павінна была быць вялікая лічба. Яна павінна была адлюстроўваць татальную падтрымку.

Карэктавалі гэтыя лічбы, улічваючы тое, што адбылося пасля гібелі Аляксея Навальнага, і на такі ўсплеск, звязаны з кампаніяй Барыса Надзеждзіна. І, канешне, была рэакцыя на тое, што адбывалася і адбываецца ў апошнія дні ў Белгарадскай і Курскай губерніях Расеі, звязанае з рэйдамі РДК і іншых фармаванняў. То бок, у гэтых умовах яны вырашылі прадэманстраваць тое, што падтрымка Пуціна мае татальны характар. Вось так яны і прыйшлі да гэтай лічбы 87%. Лічба, канешне, фантастычная і гаворыць пра маніпуляцыі, асабліва, калі бачыш вынікі з Чачні, з акупаваных тэрыторый Украіны. Усё ж такі прыходзіцца прызнаваць той факт, які відавочны, што Пуцін карыстаецца па-ранейшаму падтрымкай большасці жыхароў Расеі.

Цалкам гутарка:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя