BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Фрыдман: Рэакцыя Захаду на выбары ў Расеі будзе досыць стрыманая

Госць Рацыі – палітычны аналітык, гісторык Аляксандр Фрыдман. З ім абмяркуем прэзідэнцкія выбары, якія праходзяць ў Расеі. Сёння ў РФ праходзіць заключны дзень галасавання.

РР: Колькі – 82%, 75%, а можа другі тур выбараў будзе ў Расеі?

Аляксандр Фрыдман: Думаю, што другога тура не будзе. Хутчэй за ўсё, трэба чакаць вынік больш за 80%. Магчыма, нават больш за 85%. Думаю, што першапачаткова яны меркавалі менавіта паміж 80% і 85%. Але вось, калі паглядзець, што зараз там адбываецца, і акцыі пратэста досыць масавыя за межамі Расеі, акрамя таго, акцыі, якія праводзяць так званыя расейскія добраахвотнікі, якія прыйшлі з тэрыторыі Украіны на тэрыторыі Белгарадскай вобласці і так далей, я думаю, што ў такіх умовах ім абавязкова трэба падкрэсліць яшчэ больш вялікую падтрымку Пуціна. Таму мяне не здзівіць, калі ў выніку будзе 86 – 87%. Але хутчэй усё ж такі паміж 80% і 85%.

РР: Асаблівасць гэтых прэзідэнцкіх выбараў у тым, што адбываецца галасаванне таксама на акупаваных тэрыторыях. Як увогуле з пункту гледжання гісторыі, як такія рэчы еўрапейская і міжнародная супольнасць трактуе? Відаць, адсоткаў 70 ці нават болей там “прагаласуюць” за Уладзіміра Пуціна.

Аляксандр Фрыдман: Я думаю, што тычыцца так званых ЛНР, ДНР, Херсонскай вобласці і Запарожскай – тых частак, якія кантралюе Расея, то там я б нават чакаў “чачэнскія лічбы” – 90% і больш. Ім жа трэба паказаць, што там падтрымка Расеі яшчэ большая. Увогуле ж гэта не першыя расейскія выбары, якія праводзяцца на акупаваных, анэксаваных тэрыторыях. Тут жа ж не пытанне нейкай там легітымнасці, тут пытанне хутчэй прагматычнае. Можна, канешне, называць Пуціна пасля гэтых выбараў непрэзідэнтам, дыктатарм, узурпатарам… Прынцыпова сітуацыя не зменіцца. Гэта чалавек, якія знаходзіцца на чале РФ, які ёй кіруе і з якім, магчыма, Захаду прыйдзецца дамаўляцца. Таму, я думаю, што рэакцыя Захаду будзе на гэтыя выбары досыць стрыманая. То бок, будзе падкрэслена, што яны праводзіліся на тых тэрыторыях, дзе яны не павінны былі праводзіцца, што там былі парушэнні, што іх нельга назваць дэмакратычнымі і так далей, але каб ужо Пуціна ўзялі і абвесцілі узурпатарам, думаю, гэтага не будзе. Ну і гэта не так ужо і патрэбна. Ордэр на яго арышт ужо выдадзены. А якая розніца: узурпатар ён, альбо прэзідэнт?

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя