BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анатоль Лябедзька: Канстытуцыя Новай Беларусі гарантуе невяртанне да дыктатуры


15 сакавіка ў Вільні адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная абмеркаванню Канстытуцыі Новай Беларусі і шасці законапраектаў, падрыхтаваных у яе развіццё і дапаўненне.

Кажа ўдзельнік, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька:

– Канферэнцыя, якая 15 сакавіка адбудзецца ў Вільні ў Сейме Літвы ў канстытуцыйнай залі, яна заканамерная для нас. Будзе больш за 40 удзельнікаў. Гэта і палітыкі, і эксперты канстытуалісты. Натуральна, што мы будзем гаварыць пра сам дзень 15 сакавіка, і мы хацелі б выкарыстаць гэтую дату для прэзентацыі пакета законапраекту, які мы зараз распрацоўваем у развіццё і дапаўненне Канстытуцыі Новай Беларусі.

Што гарантуе праект новай Канстытуцыі – гэта невяртанне да дыктатуры.

Удзел у канферэнцыі прымуць Святлана Ціханоўская, спікерка Сейма Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсен, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юозас Алекас, прэзідэнт Парламенцкай Асамблеі «Еўранэст» Андрус Кубілюс, кіраўнік групы «За Дэмакратычную Беларусь» Жыгімантас Павілёніс, а таксама беларускія і міжнародныя эксперты.

Азнаёміцца з праектамі законаў і адпаведна даслаць прапановы можна тут:

ПРАЕКТЫ ЗАКОНАЎ (kanstytucyja.online)

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя