Прыкладна 15 тысяч грамадзян Расеі па папярэдніх падліках прыйшло на развітанне з расейскім палітыкам Аляксеем Навальным.
Варта ўлічваць, што жалобная цырымонія адбывалася ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму, – адзначыў палітык, лідар міжнароднага руху «Говорите Громче!», кіраўнік Міжнароднага санкцыйнага камітэту Андрэй Сідзельнікаў:
-Так, улада зрабіла ўсё магчымае для таго, каб як мага больш напаскудзіць у сувязі з пахаваннем. Але пахаванне прайшло і трэба сказаць, што сапраўды, тое, што станоўча можна ацаніць у гэтай трагічнай сітуацыі, гэта тое, што, сапраўды, ёсць у Расеі людзі, якія выступаюць супраць вайны, якія выступаюць супраць гэтага рэжыму. І гэтых людзей, у прынцыпе, немагчыма запалохаць.
Расейскі палітык Аляксей Навальны пайшоў з жыцця 16 лютага бягучага года. А яго пахаванне прайшо ў Расеі роўна праз два тыдні, 1 сакавіка.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя