BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

АПК не каментуе ліст Сахашчыка пра «падрыхтоўку акту агрэсіі» на тэрыторыі Беларусі

Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) «пакуль не каментуе» ліст прадстаўніка АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыя Сахашчыка, які з’явіўся ў інтэрнэце, з папярэджаннем пра «падрыхтоўку акту агрэсіі» на тэрыторыі Беларусі, паведаміла «Позірку» прэс-служба АПК.

Прэс-служба Сахашчыка на запыт «Позірку» не адказала. Разам з тым 26 красавіка тэлеканал «Белсат» паведаміў, што палітык пацвердзіў сапраўднасьць ліста, аднак «вельмі прасіў яго не публікаваць» і ад далейшых каментароў адмовіўся. У дакуменце з пазнакай «сакрэтна», складзеным ад імя Дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі АПК, які ўзначальвае Сахашчык, гаворыцца, што «па закрытых каналах ад партнёраў паступіла аператыўная інфармацыя пра факт падрыхтоўкі акта агрэсіі ў дачынені да аб’екта крытычнай энэргетычнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь».

У якасьці выканаўцаў называецца «група асоб з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі краін ЕЗ», якая нібыта «афіліявана з адным з вайскова-патрыятычных клубаў беларускіх апазіцыйных ініцыятыў у Польшчы і Літве, а менавіта „Паспалітае Рушэнне“ (Польшча), „Ліцвіны“ (Літва)».